Любоў Семяновіч (Ануфрэйчык) на працягу многіх гадоў супрацоўнічае са «Слуцкім краем». Яе паэзія яркая, непаўторная, узнёслая, напоўненая шчырымі пачуццямі, талентам аўтара, беларускім каларытам.
Цудоўны верш напісала вучаніца 5А класа СШ №10 імя С.Ф. Рубанава Марына Курловіч. Яна наведвае факультатыў «Грані слова: ад гука да сказа». Натхнёная заняткамі пад кіраўніцтвам педагога Таццяны Георгіеўны Копач, Марына напісала гэты верш. З дэбютам!