Павел Аляксандравіч Жупранскі, дырэктар СШ №4, адзін з самых маладых кіраўнікоў на Случчыне. Дырэктарам школы ён стаў у 26 гадоў. Лічыць, што ў Слуцку створаны спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі моладзі.
– Я сябрую з дзецьмі. Лягчэй, вядома, знаходжу агульную мову з вучнямі старэйшых класаў. Бо, па сутнасці, у нас шмат агульных інтарэсаў. Пастаянна хаджу з імі ў паходы, ездзім на турзлёты. І ведаеце што? Яны ля вогнішча спяваюць тыя ж песні, што і мы спявалі ў школьныя гады, – расказвае малады дырэктар.