БРСМ праводзіць конкурсы да Дня Роднай мовы
15.02.2021
Сябры, напярэдадні Дня Роднай мовы, Мінская абласная арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" арганізоўвае адразу 2 конкурса: – фотаконкурс сэлфі “Мая беларуская кніга”
– конкурс на лепшае чытанне вершаў на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!».
Конкурсы пачынаюцца 12 лютага i завяршаюцца 18 лютага ў 12.00.
Пераможцаў вызначыць экспертнае журы.
Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі.
Умовы конкурсаў
Фотаконкурс сэлфі “Мая беларуская кніга”:
– да ўдзелу ў конкусе дапускаюцца сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове, размешчаныя ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" на сваёй старонцы са сваім меркаваннем чаму неабходна прачытаць менавіта гэту кнігу. Да публікацыі абавязкова дабаўленне хэштэгаў #святамовы2021 #minskregion
– конкурс на лепшае чытанне вершаў на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!». Запішыце свой выступ на камеру, размясціце відэа верша на беларускай мове ў сацыяльнай сетцы з хэштэгам #святамовы2021 і чакайце вынікаў конкурса.
Не забывайце ў публікацыях ставіць хэштэгі – без іх прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду.
Далучайцеся!
К списку записей раздела