Турнір па валейболе
13.05.2018
4 мая ў Слуцкім дзяржаўным каледжы прайшоў турнір па валейболе сярод ваенных камісарыятаў Мінскай вобласці. У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд.
– Мы арганізавалі спартакіяду сярод ваенных камісарыятаў Мінскай вобласці ў мінулым годзе. Усяго ў спаборніцтвах, якія праводзяцца на працягу года, чатыры этапы: лыжныя гонкі, валейбол, футбол і стральба з пісталета Макарава. У гэтым годзе мы дадалі яшчэ адзін этап – бег на 1 500 м і падцягванне, – расказаў ваенны камісар Мінскай вобласці, палкоўнік Мікалай Сцяпанавіч Крыўчэня.
– Прыемна, што ў спаборніцтвах прымае ўдзел не толькі афіцэрскі састаў і грамадзянскі персанал ваенкаматаў Міншчыны, але і іх сем'і. Падобныя мерапрыемствы згуртоўваюць калектывы і спрыяюць умацаванню таварыскіх узаемаадносін паміж ваеннымі камісарыятамі.
Добрую фізічную форму павінен падтрымліваць любы чалавек, і ўжо тым больш – калі ён носіць пагоны.
Пераможцамі спаборніцтваў сталі:
першае месца – зборная каманда Слуцкага, Салігорскага і Пухавіцкага раённых ваенных камісарыятаў;
другое месца – зборная каманда Смалявіцкага, Барысаўскага і Чэрвеньскага раённых ваенных камісарыятаў;
трэцяе месца – зборная каманда Мядзельскага, Вілейскага, Лагойскага раённых ваенных камісарыятаў.
Каманды-пераможцы атрымалі граматы, лепшыя гульцы ўзнагароджаны кубкамі.
Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела