Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Саўгасу «Слуцк» – 30 гадоў

21.02.2019
РСУП «Саўгас «Слуцк» – сельгаспрадпрыемства на тэрыторыі Беларусі, пабудаванае, як кажуць, з нуля, на землях асушаных балот. 

Урачыстасць з нагоды адметнай даты адбылася ў саўгасе на мінулым тыдні. Вітаў прысутных старшыня Слуцкага раённага  выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі. 

– Саўгас «Слуцк» – адно з маладых прадпрыемстваў, якое добра ведаюць у нашай краіне.  Зараз у сельгасарганізацыі ёсць пэўныя цяжкасці, але мы думаем, як вам дапамагчы – ад фінансаў да стратэгіі развіцця гаспадаркі. Упэўнены, што сітуацыя выправіцца і саўгас, як і раней, будзе на перадавых пазіцыях, – гаварыў А.У. Янчэўскі. – Шчыра віншую вас са знамянальнай датай, шчасця вам, дабрабыту і працоўных поспехаў.  







Ганаровай граматай Слуцкага райвыканкама адзначаны аператар жывёлагадоўчага комплексу Таццяна Станіславаўна Грак, падзякамі старшыні райвыканкама – майстар-наладчык Мікалай Аляксеевіч Бердніковіч, вадзіцель Анатолій Станіслававіч Матусевіч. 

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ігараўна Гурбо падзякавала працаўнікам за плённую працу і пажадала новых працоўных перамог. Падзячным пісьмом Мінскага абкама прафсаюза АПК адзначаны бухгалтар Галіна Аляксандраўна Лешчанка, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці Міхаіл Міхайлавіч Сячко, выконваючы абавязкі дырэктара сельгасарганізацыі Уладзімір Фёдаравіч Стром. Шэраг работнікаў заахвочаны ганаровымі граматамі райкама прафсаюза работнікаў АПК, у іх ліку і былы дырэктар саўгаса Васілій Міхайлавіч Ачапоўскі. 11 лютага 1989 года ён узначаліў гаспадарку. З уласцівай яму настойлівасцю, эканамічнай дальназоркасцю і працавітасцю з нуля наладжваў сельгасвытворчасць на асушаных балотах. Як цяжка было і праз што прыйшлося прайсці, ведае толькі ён сам і тыя, хто працаваў з ім у адной камандзе. На пасадзе дырэктара саўгаса «Слуцк» Васілій Міхайлавіч быў больш за 25 гадоў. 

– Гэта грамата – заслуга ўсяго калектыву. Прыемна ў зале бачыць тых, з кім пачынаў, многае было зроблена. Дзякуй усім, разам мы набіраліся вопыту, мы змаглі дасягнуць пэўных вынікаў. Галоўнае, разам працаваць на вынік. Поспехаў калектыву ва ўсіх справах, – гаварыў В.М. Ачапоўскі.




Разам з дырэктарам біяграфію гаспадаркі пачыналі пісаць галоўны аграном Леанід Канстанцінавіч Заяц (цяпер – Міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь), галоўны заатэхнік Вольга Лявонцьеўна Вітко, галоўны ветурач Андрэй Мікітавіч Барычэўскі, галоўны эканаміст Святлана Іванаўна Малянок, галоўны бухгалтар Віктар Мікалаевіч Пазнякоў.

Пачыналі працаваць школа, дзіцячы сад, іншыя аб’екты, уводзілі ў эксплуатацыю жыллё. Паступова рухаліся наперад. У маі 1991 года быў запу-шчаны комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы. У гэтым жа годзе саўгас «Слуцк» выйшаў на маштабную сельскагаспадарчую вытворчасць. Сярэднясутачныя прывагі на комплексе былі больш за кілаграм. Вытворчасцю малака ў саўгасе сталі займацца з 2002 года, пасля далучэння калгаса імя XVI партз’езда. У 2005 годзе ў в. Вежы была ўведзена ў эксплуатацыю малочнатаварная ферма на 355 галоў, у 2009 годзе – у Шышчыцах на 600 галоў.


На працягу многіх гадоў саўгас займаў перадавыя пазіцыі не толькі ў раёне, вобласці, але і ў рэспубліцы.

У 2010 годзе саўгас «Слуцк» узнагароджаны дыпломам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх вынікаў у галіне жывёлагадоўлі. У 2011, 2012, 2013, 2014 гадах узнагароджаны Слуцкім раённым выканаўчым камітэтам дыпломамі пераможцаў працоўнага спаборніцтва па вытворчасці малака, у 2012 – 2013 гадах – за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці гавядзіны, у 2016 го  дзе – дыпломам пераможцы працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў. Гэта далёка не поўны спіс узнагарод калектыву РСУП «Саўгас «Слуцк».

Са снежня 2014 года па снежань 2018 года саўгас узначальваў Аляксей Сяргеевіч Родзік.

Заўсёды з адказнасцю ставіліся да сваёй работы аператары па адкорме буйной рагатай жывёлы Валянціна Уладзіміраўна Бердніковіч, Ганна Нікіфараўна Хахлова, Валянціна Мікалаеўна Грынько, Таццяна Генадзьеўна Непагодзьева, Таццяна Браніславаўна Грак, іншыя работнікі комплексу: Анатолій Адамавіч Міхаленя, Уладзімір Баляслававіч Жарко, Сяргей Уладзіміравіч Кудзёлка, аператары машыннага даення Ніна Эдуардаўна Юрэвіч, Святлана Мікалаеўна Вайніцкая, Тамара Іванаўна Цвірко, Алена Мікалаеўна Раманчык. Заслугоўваюць вялікай павагі механізатары Аляксандр Сяргеевіч Бабовіч, Іван Пятровіч Мірошкін, Сяргей Казіміравіч Давідоўскі, Міхаіл Міхайлавіч Сячко, Міхаіл Андрэевіч Барысік, Аляксандр Канстанцінавіч Жук, вадзіцелі Аляксандр Мікалаевіч Царук, Ігар Іванавіч Волат, Дзмітрый Мікалаевіч Лешчанка, Сяргей Іосіфавіч Сідаровіч, Барыс Браніслававіч Волат і многія іншыя працаўнікі сельгасарганізацыі. Без іх плённай працы такіх вынікаў дасягнуць было б немагчыма.

Таксама віншавалі працаўнікоў саўгаса «Слуцк» выконваючы абавязкі дырэктара сельгасарганізацыі Уладзімір Фёдаравіч Стром, старшыня Гацукоўскага сельвыканкама Уладзімір Іванавіч Чачко, старшыня прафкама сельгасарганізацыі Таццяна Іванаўна Малхасянц.

Творчы калектыў гарадскога Палаца моладзі падтрымаў добры настрой працаўнікоў сельгасарганізацыі цудоўнай канцэртнай праграмай.







Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения