Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Сярэдняя школа №9 адзначыла 85-гадовы юбілей

09.12.2023

Дом-палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.
Радасць свеціцца наўкола,
Юбілей у нашай школы!

Зазірнём у мінулае

Як шпарка і бесперапынна ляціць час. Імкнучыся ў будучыню, мы злучаем сёння і далёкае мінулае. 

Наша школа адкрыла свае дзверы для вучняў у 1938 годзе. У маі 1941 года адбыўся першы выпуск. У ваенны перыяд школа не працавала. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яна аднавіла сваю работу.

Вялікая заслуга ў стварэнні і развіцці школы яе дырэктараў, якія працавалі ў розныя перыяды, іх уклад будзе доўгі час натхняць нас на новыя дасягненні і перамогі на прафесійнай ніве: С.І. Ксянзова (1938 – 1939), І.Ц. Кракасевіча (1939 – 1941), М.М. Халанскага (1944 – 1952), С.С. Шаўчука (1952 – 1957), Ю.Р. Казлова (1957 – 1959), А.С. Ляткоўскага (1960 – 1961), М.Ф. Аскабовіча (01. 1961 – 08. 1961), М.Я. Храловіча (1961 – 1973), У.Ф. Праневіча (1973 – 1980), І.К. Місюкевіча (1980 – 2005), А.Д. Лабанавай (2005 – 2021).

З 2021 года калектыў узначальвае Сяргей Андрэевіч Руцкі. Мы верым у яго і жадаем вялікіх поспехаў у нялёгкай кіраўніцкай дзейнасці.

Наша школа за гады свайго існавання дала адукацыю вялікай колькасці вучняў. Са сцен школы выйшлі 123 выпускнікі з залатымі медалямі і 97 – з сярэбранымі. Нямала нашых выхаванцаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця краіны: Алена Гаўрыловіч – дэрэктар ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Слуцка»; Уладзімір Жук – настаўнік інфарматыкі ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», адзначаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»;  Максім  Мацюшэнкаў – настаўнік музыкі, прысвоена ступень  «Магістр мастацтваў», кіраўнік створанай ім студыі харавога мастацтва горада Мюнхена; Таісія Мацкевіч – дырэктар КУП «Слуцкгандаль»; Уладзімір Жыткоў, Аляксандр Рубец, Валерый Вайцяховіч – мастакі-жывапісцы; Андрэй Кавеня – інжынер-канструктар ААТ «Пеленг»; Аляксандр Стрыбук – дырэктар Брэсцкага завода «Цветотрон»; Марат Кіпніс – галоўны канструктар ААТ «Белкард», г. Гродна; Святлана Баравая – навуковы супрацоунік ДНУ  «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі»; Сяргей Радыёнцаў – намеснік начальніка аддзела інфармацыйнага абмену з касмічнымі апаратамі цэнтральнага НДІ-4 касмічных даследаванняў г. Масквы, палкоўнік;  Яўген Гучок – паэт і многія іншыя. 

Закончылі школу і вярнуліся ў яе працаваць настаўнікамі Н.А. Чумазава, А.А. Рыбко, Г.М. Міхновіч, У.А. Касцюкевіч, Т.І. Гамаляка, А.А. Мурат, В.І. Лісок, Н.В. Галко, Ж.А. Сікорская, А.У. Гаўрыловіч, І.Ю. Леус. 

Старонкі  сучаснасці

У гэтым навучальным годзе дзякуючы намаганням і клопатам дырэктара нашай школы Сяргея Андрэевіча Руцкага, начальніка ўпраўлення па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Іны Алікаўны Серадзінскай, спонсараў – ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»,  «Слуцкі сыраробны камбінат», «Слуцкі льнозавод», КУП «Слуцкая ЖКГ», «Слуцкгандаль», падтрымцы бацькоў наша школа, як і належыць юбіляру, стала яшчэ прыгажэйшай і святлейшай.

У 2023/2024 навучальным годзе адукацыйны працэс у сярэдняй школе №9 ажыццяўляюць 58 высокакваліфікаваных настаўнікаў. У навучальнай установе атрымліваюць адукацыю  553 вучні.

Якасна арганізаваць вучэбна-выхаваўчую і гаспадарчую работу ўстановы адукацыі стараюцца намеснікі дырэктара Н.В. Ляўковіч, А.М. Лапіна, Н.У. Галко, Н.У. Пагарэлая.
 
Сваю першую настаўніцу памятаюць, напэўна, усе: менавіта яна стала правадыром у чароўны свет навукі, а таксама загадала старанна вучыцца на радасць бацькам і славу краіне. Годны жыццёвы арыенцір даюць навучэнцам настаўнікі пачатковай школы  Г.В. Бунькевіч, Ж.А. Валетка, В.Б. Елісеева, Т.А. Коршак, А.У. Кісялёва, В.І. Лісок, А.Г. Ломец, А.А. Мурат, С.У. Санько, Я.А. Шутава. Штодня аддаюць свае веды дзецям і часцінку душы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: А.Л. Кандраценя, Г.М. Расінская, К.М. Шаціленя. Іх праца ўнікальная, бо яны найбольш у адказе за фарміраванне любові, павагі ў маладога пакалення да роднага беларусскага слова.
 
Крэатыўнае мысленне, высокі прафесіяналізм, камунікабельнасць, дасціпнасць, добразычлівасць – якасці настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Н.У. Галко, С.С. Здановіч, К.М. Кобец, М.У. Мароз, К.С. Усовіч. Актыўныя рупліўцы і нястомныя шукальнікі – настаўнікі англійскай мовы В. В. Бахта, В.А. Зялінская, А.У. Зык, Н.А. Лысечка, А.С. Нічыпаровіч, Я.В. Янкавец. Трывалыя веды школьнікам па матэматыцы даюць І.М. Сярожкіна, Г.М. Тарасава, А.А. Талпека. Нястомна працуе над павышэннем педмайстэрства і захапляе дзяцей хіміяй А.В.  Бараноўская.
 
Як зацікавіць школьнікаў фізікай, ведае настаўніца І.А. Талпека. З азартам праходзяць урокі працоўнага навучання. У гэтым заслуга С.А. Руцкага, С.У. Дарашэвіча, С.Б. Зенавай, Ж.А. Сікорскай, В.В. Бялевіч. Дапамагае кожнаму дзіцяці дасягнуць максімальнага ўзроўню развіцця настаўнік інфарматыкі А.В. Шэшка. Ствараюць для сваіх вучняў спрыяльнае адукацыйнае асяроддзе настаўнікі фізічнай культуры і здароўя У.А. Касцюкевіч, І.Ю.  Леус, С.С.  Максіменка, Т.В. Сямёнава. Цікава, з захапленнем выкладае свой прадмет настаўнік біялогіі Н.М. Тарасава. Займальна расказваюць навучэнцам пра горы і рэкі настаўнікі геаграфіі А.М. Лапіна, Н.М. Сініца. Вялікім творчым патэнцыялам валодаюць настаўнікі гісторыі Н.В. Ляўковіч, Я.В. Сідарава, Ю.В. Трэцьякоў.

 Даць вучням не толькі музычную адукацыю, але і навучыць разважаць, закрануць унутраны свет – задачы, якія ставіць перад сабой настаўнік музыкі А.І. Шклярэўская. Крэда настаўнікаў-дэфектолагаў В.В. Шамецькі і І.В. Яшчук – мэтанакіраванасць і перамога. Выхавальнікі Т.І. Гамаляка, Л.С. Макаранка, Н.Г. Пыцель, Л.І. Ціхановіч стараюцца, каб  група падоўжанага дня была не толькі месцам, дзе дзеці могуць дачакацца сваіх бацькоў, пакуль тыя працуюць, але і важным элементам выхаваўчага працэса. 

Дарагія настаўнікі, нясіце ў сваім сэрцы праз усё жыццё любоў да школы, да дзецей! 
 
Нізкі паклон ветэранам

Аддана працавалі ў свой час на школьнай ніве А.Д. Лабанава, І.К. Місюкевіч, К.Д. Цярэшчанка, Н.А. Ломец, Г.К. Карпава, В.Я. Калеснік, В.У. Ляднёў, Н.Ф. Ляднёва, У.У. Галко, М.А. Лобан, Г.І. Дытчанкова, В.М. Варанецкая, Г.М. Міхновіч, А.В. Кудрашова, Ж.А. Бранавец, Н.І. Астрэйка, Л.М. Мартышэнка, А.А. Рыбко, Н.А. Чумазава, С.М. Кутыроў, С.У. Шышко, Л.М. Сцяпура, Л.В. Панамарова, Т.В. Бойка, І.В. Валохіна, І.М. Лешчанка, А.М. Хорсун, І.В. Шклярэўская, А.А. Касцюкевіч, Г.М. Лігер, Л.А. Ушакова і многія іншыя, для каго наша школа стала другім домам.

Настаўнік – чалавек, у якога больш трывожна і больш напружана, чым у іншых, б’ецца сэрца. Яму наканавана хваляванне, гарэнне і згаранне, а не згасанне. Назаўсёды застануцца ў памяці педкалектыву і вучняў нашай установы адукацыі Вялікія Настаўнікі  Н.І. Сысой, М.В. Вечар, А.І. Сяўрыткіна, М.Я. Шмуляўцава, Н.І. Шпілеўская, Я.І. Лысая, В.П. Лысова, Г.С. Ломец, І.І. Чубанава, Г.Л. Субота, С.У. Навіцкая, З.У. Адушкевіч, Л.В. Паддубіцкая, С.Ю. Хацько, І.С. Саніковіч, Г.Ф. Макарэня, З.У. Мазанік, Э.А. Сахвановіч і ўсе тыя, хто жыццё прысвяціў школе.

Сёння мы з удзячнасцю ўзгадваем клапатлівую медыцынскую сястру Т.П. Міхайлаву, загадчыцу сталовай Л.Г. Еўстафееву. Выдатна спраўлялася з дакументаабаротам сакратар Г.А. Доўбня.

У свой час стараліся, каб школа стала для навучэнцаў другім домам, А.Г. Шыловіч, С.М. Шылкава, Л.М. Калядка, Л.С. Каляда, С.Л. Коршак, М.Л. Кушнярук, Г.І. Хаменка, Л.В. Шаўчэнка, Г.П. Змачынская, В.А. Сеўрук, Т.І. Мірончык.

Мы жадаем нашай школе

Ва ўстанове адукацыі добра пастаўлена работа з удзельнікамі дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Дружына школы па выніках работы за год не раз станавілася лепшай. У гэтым заслуга педагога-арганізатара А.П. Сініцы. У школе працуе сацыяльна-псіхалагічны цэнтр. Прафесійна сваю працу выконваюць  педагог сацыяльны І.С. Сергіеня і педагог-псіхолаг Ю.А. Зубава. 

У школе ў гэтым навучальным годзе паспяхова працягваецца рэалізацыя рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Зялёныя школы», каардынатарам якога з’яўляецца настаўнік пачатковай школы Ж.А. Валетка.

Сапраўдным цэнтрам патрыятычнага выхавання ў школе з’яўляецца гістарычны музей «Светач». Арганізатар і натхняльнік справы стварэння музея настаўнік беларускай мовы і літаратуры К.М. Шаціленя. Заўсёды рады дапамагчы тым, хто імкнецца да ведаў, загадчык бібліятэкі В.Л. Кракасевіч і бібліятэкар Л.В. Вуйма.

 Раней за ўсіх у школу прыходзяць работнікі сталовай. Ім патрэбна паспець прыгатаваць абед для ўсіх дзяцей. Кіруе калектывам работнікаў сталовай адказная В.В. Цвірко. Па-майстэрску выконваюць свае абавязкі ў школьнай сталовай Л.А. Будкевіч, В.У. Валадзько, С.М. Есіповіч, В.В. Карповіч, А.С. Проніна, І.Я. Цвірко.

Наводзяць чысціню прыбіральшчыкі памяшканняў В.І. Грыцкевіч, Т.П. Крыванос, Д.Г. Ляміна, Ж.І. Марковіч, А.Г. Найда, В.Я. Акусак, Л.У. Падліпская, А.І. Сушчынская, Л.Г.  Філіповіч. Заўсёды прыйдуць на дапамогу рабочыя А.В. Зык, А.М. Шыян, А.М. Коршак.
Ёсць у школе абсталяваны медыцынскі кабінет. За стан здароўя навучэнцаў адказвае медыцынскі работнік В.В. Туравец.

Азеляненнем і добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыіі займаюцца лабарант кабінета біялогіі К.М. Савік,  настаўнікі Н.Н. Тарасава, М.А. Фрыаўф, А.П. Сініца. 
Штодзень ідуць поплеч з настаўнікамі, ствараючы сваёй працай утульнасць і камфорт як для педагогаў, так і для вучняў: Т.В. Грэк – сакратар школы, Т.А. Варашкевіч – аператар ЭВМ, В.А. Гук, В.У. Хоміч – лабаранты, А.А. Ермаковіч, А.А. Курдзюк – вартаўнікі, Т.А. Масюк, А.Д. Хаўстовіч – гардэробшчыкі, В.У. Саўрас – аддзел кадраў. 

Мы жадаем сваёй школе, каб у ёй былі самыя цікавыя і пазнавальныя ўрокі, самыя вясёлыя і звонкія перапынкі. Цярпення і сілы, смеласці і мэтанакіраванасці для сумесных поспехаў, для новых адкрыццяў, для вялікіх мар і перамог. 

Кацярына Шаціленя,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры 
СШ №9.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения