Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Шмат цікавага даведаліся юныя случчане аб родным краі

14.12.2021
З чаго пачынаецца патрыятызм? З любві да Бацькаўшчыны, да сваёй Радзімы, таго мястэчка, дзе нарадзіўся і жывеш. Менавіта гэтаму прысвечана патрыятычная дэкада «Нам засталася спадчына…», якая пачалася для вучняў Ленінскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа з экскурсіі ў Слуцкі цэнтр традыцыйнай культуры. Шмат новага даведаліся дзеці пра батлейку, беларускі народны тэатр лялек. Цікава было глядзець казку «Разумная дачка» ў перапрацоўцы.
 

З захапленнем вучні прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе з саломкі. Ніхто не застаўся раўнадушным да такой цікавай працы. Усе пакінулі занятак з сувенірам-анёлам да свята Нараджэння Хрыстова.

Таксама наведалі Слуцкую раённую цэнтральную бібліятэку. Вучні пазнаёміліся з выставай карцін Уладзіміра Сцяпанавіча Садзіна, народнага мастака Беларусі, ганаровага грамадзяніна Слуцка. Было цікава бачыць знаёмыя мясціны на пейзажах майстра.


Прашоў час ведаў «Беларусь – маё сэрца», прысвечаны Году народнага адзінства. Вучні абнавілі веды аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь, паглядзелі відэаролік «Мая Беларусь. Сцяг, герб і гімн». Прынялі ўдзел у гульні-падарожжы, у якой з дапамогай кніг пазнаёміліся са знакамітымі месцамі Беларусі.

Вельмі цікавай была выстава-калекцыя званочкаў Ульяны Палазнік, вучаніцы 8 класа сярэдняй школы №13.

Такая экскурсія надоўга застанецца ў памяці, бо яна ўзбагаціла новымі ведамі аб родным краі, пакінула шмат пазітыўных ураджанняў ад убачанага і пачутага.

Людміла ДЗЕДЗІНА, 
настаўнік беларускай мовы і літаратуры, 
кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея 
ДУА «Ленінскі ВПК яслі-сад – СШ».
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения