Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Рыхтуюцца да новага навучальнага года

09.08.2021
Ва ўстановах адукацыі Случчыны ідзе падрыхтоўка да новага навучальнага года: праводзяць (або ўжо праведзены) частковыя рамонты будынкаў, класаў, кабінетаў, абнаўляюць мэблю, спортінвентар і іншае. Карэспандэнт «Слуцкага краю» пабывала ў сярэдняй школе №12 у Слуцку, дзе таксама рыхтуюцца да навучальнай пары.




Па-новаму выглядае калідор на другім паверсе школы пасля рамонту.


Дырэктар установы Алена Гаўрыловіч праводзіць мяне па калідорах, кабінетах, памяшканнях школы, расказвае, што за папярэднія некалькі гадоў ва ўстанове ўдалося зрабіць нямала па рамонце, дызайну, змене выгляду памяшканняў і месцаў агульнага карыстання. Па тым, што Алена Уладзіміраўна валодае нават тонкасцямі і нюансамі рамонтнай справы, з якім натхненнем расказвае, адчуваецца, як перажывае, як захоплена абнаўленнем школы кіраўнік. З вялікім густам аформлены пасля рамонту шэраг кабінетаў і класаў, настаўніцкая, вестыбюль, некаторыя іншыя памяшканні, набыта некаторая новая мэбля. Шмат зроблена і ў гэтым годзе, напрыклад, выкананы рамонт часткі калідора на другім паверсе школы, кабінета сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, памяшкання школьнай бібліятэкі, частковы рамонт актавай залы (замянілі шторы, пакрыццё столі, асвятленне на сцэне і іншае), касметычны рамонт спартыўнай залы, і гэта далёка не поўны пералік зробленага.





Выдатны рамонт зрабілі ў школьнай бібліятэцы.


– З калектывам і бацькамі вучняў вызначылі, што будзем паэтапна, паступова рамантаваць памяшканні школы – трэба адпавядаць часу, выглядаць сучасна. Вельмі хочацца, каб школа стала яшчэ больш прыгожай, утульнай, каб нашы навучэнцы і педагогі адчувалі сябе яшчэ больш камфортна. Несумненна, гэта будзе спрыяць поспехам і вучняў, і настаўнікаў, – гаворыць дырэктар. – «Рамантуемся» за сродкі апякунскага фонду школы, спонсараў, да пачатку навучальнага года за бюджэтныя сродкі заменім у нашай установе 30 вокнаў – выдатны падарунак да першага верасня.



Вялікая падзяка ад кіраўніцтва, калектыву СШ №12, вучняў і бацькоў за спонсарскую дапамогу для правядзення рамонтных работ ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (генеральны дырэктар Мікалай Аляксандравіч Вярбіцкі), «Слуцкі сыраробны камбінат» (генеральны дырэктар Сяргей Іванавіч Сарагавец), Слуцкаму цэнтру стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (дырэктар Ірына Генадзьеўна Якута), за спонсарскую дапамогу для набыцця спортінвентару – ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» (дырэктар Андрэй Анатольевіч Лясун).



Алена Уладзіміраўна падкрэсліла, што работнікі школы актыўна ўдзельнічаюць у рамонце, падрыхтоўцы ўстановы да новага навучальнага года.

– З упэўненасцю магу сказаць, што ў сярэдняй школе №12 працуе калектыў нераўнадушных, творчых людзей, сапраўдных падзвіжнікаў, якія з любоўю, аддана ставяцца да сваёй справы. Шмат робяць па рамонце, абнаўленні, афармленні нашай установы і тэрыторыі намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце Андрэй Міхайлавіч Дзедзюлевіч, настаўнікі працы Іван Пятровіч Васільеў, Алена Леанідаўна Васільева, лабарант біялогіі Ларыса Міхайлаўна Калядка, тэхнічныя работнікі і ўвогуле ўсе супрацоўнікі школы. Несумненна, першага верасня школа сустрэне вучняў абноўленай і прыгажэйшай.










Пасля рамонту стыльна і прыгожа выглядае актавая зала.



Рыхтуюць у школе і спартыўныя канструкцыі.



Наталля СЕЛЯЗНЁВА.







К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения