Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

"Пад Зоркай Венеры". Вучань СШ № 12 Раман Верамейчык у ліку переможцаў анлайн-конкурсу чытальнікаў

01.04.2023
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна стала арганізатарам Міжнароднага анлайн-конкурсу чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прымеркаваным да дня нараджэння Максіма Багдановіча. 31 сакавіка 2023 года там адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім узнагароджвалі перамажцаў. Навучэнец 6 “В” класа сярэдняй школы №12 г. Слуцка Верамейчык Раман (кіраўнік - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наталля Чухольская) атрымаў ганаровы дыплом пераможцы і прызы ад партнёраў конкурсу. 

Конкурс праводзіўся з 1 па 20 снежня 2022 г. у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. Каля 2 тыс. відэазапісаў было даслана арганізатарам, і толькі 40 удзельнікаў сталі пераможцамі. Сярод іх і Верамейчык Раман.

Дадзенае урачыстае мерапрыемства праходзіла ў рамках Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Падчас свята была наладжана анлайн-сувязь з музеем М. Багдановіча ў г. Яраслаўлі, бо і там чакалі свае ўзнагароды  пераможцы. У выкананні артыстаў філармоніі прагучалі цудоўныя музычныя творы на словы Максіма Багдановіча.  

Партнёрамі Міжнароднага анлайн-конкурсу выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінскае абласное аддзяленне саюза пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом “Звязда” (газета “Літаратура і мастацтва”), Беларускі акадэмічны тэатр юнага гледача, канал “Культура” Беларускага радыё, прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Чухольская Н.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры 
ДУА “Сярэдняя школа № 12 
г. Слуцка”

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения