Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Як у дзіцячым садзе №4 педагогі дапамагаюць выхаванцам вывучаць беларускую мову

20.05.2021
Немагчыма ўявіць сабе адукаванага сучаснага чалавека, які б не ведаў роднай мовы. Яна з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмi культуры свайго народа, фармiравання пачуцця нацыянальнай годнасцi, і дае магчымасць называць сябе беларусам. Каб гучала матчына мова трэба, каб на ёй размаўлялі і дарослыя, і дзеці.

У працэсе работы было заўважана, што дзеці адчуваюць цяжкасці ў зносінах на роднай мове. Многія з іх не толькі не ўмеюць размаўляць па-беларуску, але і не разумеюць мовы.

Паўсталі пытанні: як дапамагчы дзіцяці авалодаць граматным звязным маўленнем, папоўніць яго багатай палітрай мілагучных слоў, выразаў; як дапамагчы яму праявіць ініцыятыўнасць і актыўнасць у зносінах з аднагодкамі і дарослымі, як наладзіць супрацоўніцтва з бацькамі. Да рашэння гэтай праблемы далучылі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. У групах ДУА «Яслі-сад №4» папоўнілі прадметна-прасторавае асяроддзе аўтарскімі і мадыфікаванымі гульнямі на беларускай мове, музычныя кіраўнікі актыўна выкарыстоўвалі «Батлейку» для паказу тэатральных прадстаўленняў для дзяцей усіх узроставых груп, правялі фальклорныя святы «Багач», «Масленіца», «Калядкі», «Саракі». Дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў, танчылі з задавальненнем, спявалі беларускія песні, гулялі ў народныя гульні, далучыліся да беларускага фальклору, знаеміліся з абрадамі і традыцыямі сваей зямлі.



Пры актыўным удзеле бацькоў былі створаны тэматычныя міні-музеі: «Гліняная цацка», «Гліняны посуд», «Гарады Беларусі на магнітах і значках», «Народная лялька», «Музей хлеба», «Міні-музей лёну «Кудзелька», музей рукадзелля, «Музычныя інструменты». Педагогі выкарыстоўваюць экспанаты для правядзення заняткаў па адукацыйных галінах, на фальклорных святах. Сумесна з бацькамі папоўніўся музей дашкольнай установы «Беларуская хатка» экспанатамі. Неаднаразова ў госці да дзяцей  прыходзілі супрацоўнікі гарадской бібліятэкі з выставамі і прэзентацыямі кніг і твораў беларускіх пісьменнікаў. 

Нашу ўстанову наведвалі педагогі Слуцкага гарадскога Цэнтра традыцыйнай культуры з выставамі вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з тэатралізаванымі праграмамі, адбылося мерапрыемства па азнаямленні дзяцей сярэдняй группы з народнай цацкай, на якім педагог з цэнтра традыцыйнай культуры Т.М. Падліпская правяла майстар-клас па вырабе лялькі на лыжцы.
       
Дзякуючы ўсім такім мерапрыемствам, мелі магчымасць развіваць у дзяцей беларускае маўленне без прымусу. Калектыў установы і далей будзе актыўна працягваць фарміраваць у дзяцей устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, падтрымліваць жаданне авалодаць ёю.

І.М. Жыціна, С.А. Уласевіч,
выхавацелі дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад №4».

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения