Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Дзякуй вам, паважаныя настаўнікі!

30.09.2023
Ёсць у народзе цудоўныя словы: «Калі цябе хвалюе заўтрашні дзень – сей зерне, калі будуеш планы на дзесяць гадоў наперад – садзі сад, калі ж на сто гадоў – выхоўвай дзяцей…».

Сапраўды, выхоўваць, быць настаўнікам – вельмі адказная і пачэсная справа. Людзі светлай душы і вялікага сэрца, яны поўнасцю аддаюць сябе сваёй справе. З дапамогай настаўнікаў мы развіваемся, раскрываем свае таленты, вучымся, дасягаем сваіх мэт і мар, пераадольваем перашкоды.

 У кожнага ў жыцці ёсць менавіта той адзіны настаўнік, які дапамог знайсці сябе, запаліў агеньчык цікавасці да свайго прадмета. У нашай школе ўсе настаўнікі заслугоўваюць самых добрых і шчырых слоў падзякі. Мудрыя дарадчыкі, якія што-дня падтрымліваюць нас, суперажываюць, надаюць упэўненасці і вабяць за сабой у краіну нязведанага. Не ведаюць стомы, не шкадуюць для сваіх вучняў ні сіл, ні часу. Вучаць сумленна жыць, быць сапраўднымі людзьмі.

Для мяне асабіста такімі настаўнікамі з’яўляюцца Жанна Сцяпанаўна Салановіч і Тамара Міхайлаўна Пабядзінская.  Урокі хіміі і біялогіі сталі для мяне самымі цікавымі і любімымі. Дзякуючы таленту гэтых педагогаў нават складаныя тэмы тлумачацца проста і даступна. На ўрокі я іду з задавальненнем, асабліва калі яны праходзяць у форме экскурсіі па біялогіі. Хочацца даведацца яшчэ больш новага, карыснага, патрэбнага ў будучым. Я ўдзячна сваім настаўнікам за такія змястоўныя і карысныя ўрокі.

Мая мара – стаць настаўнікам. Разум-ным, адказным, добрым, сапраўдным прафесіяналам сваёй справы.

Напярэдадні свята – Дня настаўніка – у нашай школе адбудзецца дзень самакіравання. Асабліва яго чакаюць вучні. Адказна рыхтуюць урокі. З самага ранку сустракаюць сваіх настаўнікаў з кветкамі, віншуюць, дораць цёплыя ўсмешкі і словы падзякі. Затым старшакласнікі бяруць на сябе арганізацыю навучальнага працэсу. 

Я вельмі хвалююся. Буду праводзіць урокі хіміі і біялогіі. Спадзяюся, усё атрымаецца. Першая адказная справа. Можна сказаць, сцежка да мары. Магчыма, якой яна будзе зараз: роўнай, справядлівай, светлай – такім і будзе маё будучае.

Хутка пройдзе мой апошні навучальны год у роднай школе. Наперадзе чакае дарослае жыццё, поўнае нечаканасцей. Не будзе побач любімых настаўнікаў, якія заўсёды падтрымаюць, дадуць параду, дапамогуць. Толькі ў кожнага з нас застанецца ў сэрцы ўдзячнасць, прафесіяналізм, чуласць і той агеньчык, які запаліў кожны з вас у нашай душы.
Дзякуй вам, паважаныя настаўнікі, за тое, што вы ў нас ёсць!

Вікторыя ПЕТАЧЭНКА, 
вучаніца 11 класа 
ДУА «Вясейская сярэдняя школа».

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения