Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Чаму навучыліся маленькія случчане падчас тыдня роднай мовы

22.02.2021
Хацелася б, каб з дзяцінства нашы нашчадкі чулі беларускія забаўлянкі, песні, казкі, вершы. Таму асноўнай мэтай тыдня «Каб мова родная гучала!», які прайшоў з 15 па 19 лютага у ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Залаты ключык» у Слуцку стала навучыць дзяцей шанаваць родную мову і карыстацца ёю.

На працягу ўсяго тыдня выхаванцы далучаліся да беларускай нацыянальнай культуры праз гутаркі, мастацка-маўленчую, дэкаратыўную і тэатральна-гульнёвую дзейнасць, сюжэтна-вобразныя гульні-заняткі.



Экскурсія, арганізаваная ў Квасыніцкі цэнтр рамёстваў, дапамагла дзецям упэўніцца ў тым, што цуды можна ствараць сваімі рукамі. Майстры цэнтра акружылі маленькіх наведвальнікаў цеплынёй, зацікавілі іх гісторыяй роднага краю. Выхаванцы не толькі захапляліся рэчамі, створанымі майстрамі, але і самі раскрылі свае здольнасці. Лялькі-абярэгі «Дамавічок» і «Берагіня», прыгожыя падковы з гліны, зробленыя сваімі рукамі, дзеці неслі дадому як скарбы і самыя дарагія падарункі.



Тыдзень роднай мовы прайшоў насычана, весела, цікава, прадуктыўна. Цяпер выхаванцы нашай установы ведаюць, што ім ад прадзедаў засталася спадчына, бо ў кожнага ў сэрцы захавалася часцінка роднага слова. 

Анжэла ПІСКУН,
намеснік загадчыка ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Залаты ключык».
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения