Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Завяршыўся трэці этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Дополнено

18.01.2018
Случчане атрымалі 26 дыпломаў, з іх па чатыры – першай і другой ступеняў. Найбольшая колькасць дыпломаў – 7 – у навучэнцаў гімназіі №2, па пяць дыпломаў прывезлі вучні гімназіі №1 і СШ №11, па чатыры дыпломы ў рабят з СШ №№6 і 10 імя С.Ф. Рубанава.

Прадметная алімпіяда – гэта не толькі вялікая напружаная работа настаўнікаў і вучняў, іх бацькоў. Гэта вы-прабаванне, загартоўванне характару, ацэнка сябе і  сваіх здольнасцей. 

Чым раней пачаць удзел у алімпіядным руху, тым больш шансаў дасягнуць высокіх вынікаў. Так лічыць настаўнік інфарматыкі СШ №11 Уладзімір Анатольевіч Жук, які ўжо больш за 10 гадоў уваходзіць у склад журы на абласных алімпіядах і падрыхтаваў не аднаго пераможцу і алімпіяд, і навуковых конкурсаў. Яго «залатыя» вучні захапляюцца інфарматыкай з 6 класа, наведваюць факультатыў, займаюцца самастойна. Уладзіслава Гадалава змяніў Ян Шляхаў, вучань 11 класа, які атрымаў на абласным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па інфарматыцы дыплом II ступені і ў складзе каманды Мінскай вобласці будзе ўдзельнічаць у заключным туры. Ён таксама ўдзельнічае ў конкурсах, якія арганізоўваюць розныя IT-кампаніі, апошнім часам прайшоў на вочны этап конкурсу «Тэхнакубак». Юнак многа займаецца, ужо вырашыў, што прафесійную дзейнасць звяжа з IT-сферай. У гэтым, дарэчы, дапамагаюць выдатныя вынікі на рэспубліканскім этапе алімпіяды. Удача, вязенне іграюць сваю ролю, гаворыць Ян, але ў першую чаргу багаж ведаў, якім трэба ўмець карыстацца.

Дзевяцікласніца Анастасія Крыўленя, таксама вучаніца Уладзіміра Анатольевіча Жука, упершыню ўдзельнічала ў абласной алімпіядзе па інфарматыцы, адна з нямногіх дзяўчын, і выступіла годна, атрымала дыплом III ступені. 

Толькі пачынае свой шлях да алімпіядных вяршынь сямікласнік СШ №10 імя С.Ф. Рубанава Мацвей Бунас. Ён захапляецца вэб-праграмаваннем, займаецца ў вядомага педагога Аляксандра Андрэевіча Буслаўскага і марыць пра дасягненне значных поспехаў. 

Што ж, усё ў іх наперадзе. Мэтанакіраванасць, захопленасць прадметам, уменне сканцэнтравацца і плённа працаваць паспрыяюць.

Ірына ВЕЧАР.

Дыпломамі I ступені на абласным этапе 
рэспубліканскай прадметнай алімпіяды адзначаны:

па нямецкай мове – Марына Разальская (гімназія №2, 10 клас, настаўнік І.У. Гарбунова), Крысціна Ждановіч (гімназія №2, 11 клас, Н.У. Красуцкая);
па біялогіі – Кацярына Імпалітава (гімназія №1, 10 клас, І.А. Хавстовіч);
па гісторыі – Максім Шыфман (СШ №13, 10 клас, С.А. Гурыновіч).

Дыпломамі II ступені адзначаны:

па нямецкай мове – Алеся Галубіцкая (гімназія №2, 11 клас, Н.У. Красуцкая);
па фізіцы – Валерыя Махлай (гімназія №1, 10 клас, Т.Я. Максіменка);
па інфарматыцы – Ян Шляхаў (СШ №11, 11 клас, У.А. Жук);
па грамадазнаўстве – Ірына Дзярэча (СШ №11, 11 клас, Л.П. Сакавец).

18 вучняў адзначаны дыпломамі III ступені.




К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения