Новости Слуцка и Слуцкого района

У гонар мам

16.10.2020

Ва ўрачыстай абстаноўцы работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі жанчын, якія працуюць у аддзеле, з  Днём маці. Тыдзень Маці доўжыцца да 18 кастрычніка.
Матуля… колькі ласкі, цеплыні і любві ў гэтым слове. Матуля – cамы галоўны чалавек у нашым жыцці. Кожная маці, якая пасвяціла сябе дзецям, вартая самых найлепшых слоў. 
Ва ўрачыстай абстаноўцы работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі жанчын дружнага калектыву з выдатным восеньскім святам – Днём маці. Сонечнае надвор'е, букеты і цудоўная атмасфера стваралі святочны настрой. «Дзяўчаты ў пагонах!» – гучыць горда і годна павагі, гэтыя жанчыны не толькі клапатлівыя маці, яны выдатна нясуць нялёгкую службу ў сілавых структурах. Уменне кантраляваць сябе ў розных сітуацыях, хутка рэагаваць на змену абстаноўкі, вырашаць складаныя задачы – гэта далёка не ўвесь пералік вартасцяў работніц Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Не забылі павіншаваць супрацоўніц, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцем.





Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения