Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика

На Слуцкім цукроварафінадным камбінаце пачалі новы перапрацоўчы сезон

03.09.2019

Як расказаў старшыня наглядальнага савета прадпрыемства Восіп Іосіфавіч Дапіра, з 30 жніўня на камбінаце прымаюць цукровыя буракі новага ўраджаю – ужо паступіла больш за 50  000 тон сыравіны. Камбінат запусцілі 1 верасня, выйшлі на вызначаную магутнасць: за гадзіну перапрацоўваюць да 500 тон цукровых буракоў. Плануецца, што прадпрыемства будзе працаваць з магутнасцю перапрацоўкі каля 12 000 тон салодкай сыравіны за суткі.
Сыравінная зона прадпрыемства – каля 31 тысячы гектараў цукровых буракоў на тэрыторыях Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцей. Сыравіну будуць пастаўляць 117 сельгаспрадпрыемстваў і 13 фермерскіх гаспадарак. Першымі пачалі пастаўкі цукровых буракоў новага ўраджаю гаспадаркі Слуцкага, Капыльскага раёнаў, па чыгунцы прыбывае сыравіна з Мігілёўскай вобласці. Віды на ўраджай добрыя, плануецца што ў новым перапрацоўчым сезоне на камбінаце перапрацуюць мільён 400 тысяч тон салодкіх караняплодаў.  
К списку записей раздела