Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Духовное

"Дарога да Святыняў". Хрэсны ход прайшоў у Грэску і Слуцку

03.09.2021
Удзельнікі гэтай пяцідзённай  экспедыцыі – літаратары, дзеячы навукі і журналісты. Працягласць маршруту – 780 кіламетраў, ён пралёг праз Уздзенскі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Слуцкі раёны, завершыцца ў сталіцы Дня беларускага пісьменства – Капылі. Акрамя малітвы і блаславення, у багажы паломніцкай групы Жыватворны агонь з Гроба Гасподняга і цудатворны Загор'е-Сталовіцкі абраз Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У рамках экспедыцыі праходзяць набажэнствы  ў беларускіх святынях, хрэсны ход, наведванне бальніц і абмен духоўным вопытам з вернікамі. 

Сёння ўдзельнікі экспедыцыі наведалі Случчыну. У Грэску прайшоў урачысты мітынг-сустрэча. Гасцей вітаў старшыня Грэскага сельвыканкама Леанід Русаковіч, пра мэты экспедыцыі расказала адна з ініцыятараў яе заснавання пісьменніца Ніна Загорская. У Грэску адбыліся Хрэсны ход да Храма Ражства Прасвятой Багародзіцы, малебен, перадача Жыватворнага  Агню на свечкі прыхажан. На тэрыторыі храма ўдзельнікі пасадзілі Сад Малітвы.

У Слуцку прайшоў Хрэсны ход, а таксама малебен з перадачай Жыватворнага Агню  – у Храме Прападобнага Паісія Святагорца.

У ліку ўдзельнікаў экспедыцыі, якія наведалі Случчыну, вядучы спецыяліст аддзела дзяржаўных, сацыяльных і культурна-відовішчных мерапрыемстваў Палаца Рэспублікі Аляксей Хлястоў, настаяцель Храма Святога Міколы Цудатворцы (Барысаўскі раён), захавальнік Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на маршруце Аляксандр Пачопка і іншыя. У мерапрыемствах прыняла ўдзел намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Чарнушэвіч.

У рамках экспедыцыі на Случчыне адбыліся духоўна-асветніцкія сустрэчы, а таксама канферэнцыя ў Слуцкім дзяржаўным каледжы  “Дарога да Святыняў”. 





































К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения