Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Свята Купалле ладзяць у аграгарадку Вясея

06.07.2023
Хто хутчэй і прыгажэй спляце вяночак з траў і кветак! Самыя розныя конкурсы і гульні праходзяць падчас свята Купалля каля дома культуры ў Вясеі.
 
Вясёлыя карагоды з песнямі і конкурсамі, скачкі праз імправізаваны касцёр...

Яркую і змястоўную культурную праграму для жыхароў аграгарадка падрыхтавалі работнікі Вясейскага сельскага дома культуры.

Сваёй творчасцю жыхароў аграгарадка радуюць ансамбль народнай песні «Светач» і іншыя выканаўцы. 
 
Ярчэй і гарачэй! А вось  і сапраўдны касцёр.  Каб стать больш здаровымі і шчаслівымі, жыхары аграгарадка Вясея, госці з горада Слуцка і нават сталіцы падчас свята Купалля пайшлі ў скокі праз вогнішча.

А прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва робяць сэлфі і проста фатаграфуюцца на яго фоне ў самаплеценых вяночках. І, здаецца, прыгажэюць на вачах. Нездарма ж кажуць, што ўсе травы і кветкі, сабраныя на Купалле, валодаюць добрай чароўнай сілай!




















Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения