Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

«Сонечная цеплыня дрэва»: творчы форум з багатай гісторыяй у Слуцку

07.08.2023
 Слуцк – культурная сталіца 2023 года – сустрэў гасцей і ўдзельнікаў фестывалю «Сонечная цеплыня дрэва». 

«Сонечная цеплыня дрэва» – творчы форум з немалой гісторыяй. Ініцыятыва стартавала 1989 годзе ў Капыльскім раёне. Потым – пераехала на Смалявіцкую зямлю і так стала падарожнічаць па краіне.





Пленэр разьбяроў па дрэве пабываў у Крупках і Нясвіжы, Маладзечна, Старых Дарогах і Любані. І паўсюль умельцы пакідалі свой творчы след. Сваімі скульптурамі аўтары ўзбагачалі ландшафт кожнага мястэчка, дзе праводзіўся форум. І наш горад не выключэнне.
Між іншым, Слуцк не ўпершыню ÿ маршруце дойлідскага свята. У 2013 годзе форум ужо гасцяваў на Случчыне. Гарадскі парк культуры i адпачынку ўпрыгожаны манументамі драўлянага мастацтва. Сёлета скульптурны рад папоўніцца.

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў свята звярнуўся прафесар, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута. Яўген Міхайлавіч падзякаваў кіраўніцтву Слуцкага райвыканкама, установам культуры раёна за гасціннасць і дапамогу ў правядзенні фестывалю.



Павітала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і звярнулася да майстроў і намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Чарнушэвіч.

– Мы ганарымся, што Случчына зноў стане творчай майстэрняй для народных умельцаў, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама.



За пяць дзён 8 народных умельцаў пераўтвораць бярвенні ў жывыя, яскравыя вобразы, увасобіўшы свае задумы і невычэрпную фантазію ў рэальнасць.



Тэматычныя кампазіцыі драўляных манументальных скульптур, выкананыя у розных мастацкіх стылях, упрыгожаць пляцоўку Слуцкага гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры. Таму і тэма творчых работ выбрана невыпадкова – «Традыцыйныя рамёствы, як абярэгі жыцця чалавека».

Дарэчы, кожны з разьбяроў – прафесіянал высокага класа і мастак з яркім індывідуальным почыркам. Ад майстроў чакаюць непаўторных самабытных работ.











К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения