Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Слуцкі пояс, бондар, жанчына-вышывальшчыца...

11.08.2023
Пленэр драўлянай манументальнай скульптуры ў Слуцку сабраў восем разьбяроў з розных куточкаў Беларусі. 

На працягу пяці дзён, майстры сваёй справы, знакамітыя скульптары краіны, на вачах жыхароў горада, не звяртаючы ўвагі на прыродныя ўмовы, стваралі драўляныя скульптуры на тэму “Традыцыйныя рамёствы, як абярэг жыцця чалавека”.

Кожная работа цікавая, незвычайная і, па-свойму, адметная, бо акрамя тэхнічнага выканання кожны майстар уклаў у выраб часцінку сваёй душы, надзяліў яго сваім асабістым сэнсам і бачаннем навакольнага асяроддзя. 

У сваёй працы майстры выкарыстоўвалі самыя звычайныя і простыя інструменты: піла, сякера, стамескі. І вось якая прыгажосць атрымалася. 

Жыхары нашага мікрараёна з цікавасцю сачылі за працай разьбяроў, прыходзячы на пляцоўку Цэнтра традыцыйнай культуры. Тут усё было адкрыта для гледачоў і фатографаў. 

Завіталі ў майстэрню пад адкрытым небам і маленькія жыхары з дзіцячага садка № 22, якія з вялікай цікавасцю назіралі за працай і нават атрымалі майстар-класс ад знакамітага майстра з Гомельшчыны.

Таксама сачыла за творчасцю майстроў і кіраўніцтва раёна, якое было зацікаўлена, каб пленэр драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва” адбыўся яшчэ раз у Слуцку. 

Са словамі падзякі да майстроў звярнулася намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Чарнушэвіч.

Падвёў вынікі абласнога пленэру майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва” прафесар, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута, уручыў майстрам – удзельнікам пленэра – дыпломы.

Майстрам на памяць аб Случчыне ўручылі абярэгі «Сонечны конь» – мужчынскі абярэг, які валодае энергетыкай сонца: ахоўвае ад нячыстай сілы і негатыву, дорыць мудрасць і супакой, дапамагае ў вырашэнні цяжкіх жыццёвых задач, узмацняе лідарскія якасці, дапамагае дасягнуць пастаўленых мэт, поспеху і прызнання, прываблівае ўдачу, шчасце і дастатак.

Больш фота глядзіце тут





















К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения