Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

«Інклюзіўны музей. Шляхі ўзаемадзеяння»

31.05.2023
 На базе галерэі мастацтваў імя У. С. Садзіна прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Інклюзіўны музей. Шляхі ўзаемадзеяння», арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Слуцкім краязнаўчым музеем. 

З прывітальным словам да прысутных звярнулася кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Надзея Аўдзей. 



– Сёння мы абмяркоўваем адну з важных тэм для развіцця музеяў, – адзначыла Надзея Віктараўна. – Музей – гэта тое месца, якое можа наведаць кожны, у тым ліку і людзі з інваліднасцю, і шэраг  устаноў  плённа працуюць ў дадзеным напрамку. Адна з асноўных мэт нашай сустрэчы – выпрацаваць адзіную сістэму, па якой  будуць развівацца музеі з інклюзіяй. 

Вітала гасцей Случчыны  начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама Алена Рахманава. Яна расказала  пра Слуцкі раён, эканоміку, адукацыю, аб’екты культуры. Пажадала ўдзельнікам семінара цікава і плённа правесці час у культурнай сталіцы 2023 года,  творчага ўздыму.



Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы адзначыў, што для семінара невыпадкова выбралі менавіта тэму інклюзіі.



– У нашай краіне нямала людзей, якія маюць пэўныя абмежаванні па здароў’і, але гэта не павінна стаць перашкодай для паўнавартаснага жыцця, у тым ліку ў культурным напрамку, – адзначыў Аляксандр Васільевіч.

Падчас семінара ўдзельнікі дзяліліся вопытам работы па арганізацыі і ажыццяўленні  інклюзіўных праектаў музеяў.



У рамках мерапрыемства ў галерэі мастацтваў імя У.С. Садзіна разгорнута інклюзіўная выстаўка «Уключыся ў музей» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Ірына ШАБАШАВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения