Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Культурная сталіца Беларусі прымае абласное свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”

23.09.2023

Ярка, прыгожа ў гарадским парку культуры і адпачынку прайшло адкрыццё абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”.

Да ўдзельнікаў, гасцей фестывалю звярнуўся старшыня Слуцкага райвыканкама Уладзімір Гога:



–Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра вітаю вас у Культурнай сталіцы Беларусі і віншую з нагоды адкрыцця абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”.

Здаўна народныя рамёствы з’яўляліся неад’емнай часткай нашай агульнай гісторыі і культуры. Мы павінны не толькі берагчы іх, каб перадаць у спадчыну нашчадкам, але сумеснымі намаганнямі зрабіць яшчэ больш цікавымі і прывабнымі для беларусаў і гасцей нашай краіны. Случчына ганарыцца вядомымі на ўвесь свет вырабамі слуцкіх ткачоў, якія сталі сапраўдным брэндам роднага краю і нацыянальным сімвалам Беларусі. Нам прыемна, што пастаяннай пляцоўкай для правядзення гэтага яскравага самабытнага свята абрана гасцінная, багатая таленавітымі людзьмі і культурнымі традыцыямі Слуцкая зямля. Абласное свята рамёстваў “Слуцкія паясы” адкрывае шырокія магчымасці для народных майстроў Міншчыны, для паглыблення творчых і дзелавых зносін паміж установамі культуры, для далейшага творчага росту адоранай моладзі.

Паважаныя ўдзельнікі свята, вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцямі і талентам прымнажаецца нацыянальнае багацце краіны, адраджаюцца закладзеныя продкамі традыцыі мастацкіх рамёстваў. Няхай гэты святочны дзень стане яркай, запамінальнай падзеяй, падорыць непаўторныя ўражанні і паслужыць імпульсам для натхнёнай працы на карысць нашай слаўнай Беларусі.



Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Таццяна Хмель адзначыла, што ў 2013 годзе Мінаблвыканкамам было прынята рашэнне аб правядзенні абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў у Слуцку на пастаяннай аснове. Сёлета Случчына прымае свята ў чацвёрты раз, дарэчы, прыемна, што яно пашырае свой фармат: у гэтым годзе акрамя ўсіх рэгіёнаў Мінскай вобласці ў ім удзельнічаюць  Віцебская, Магілёўская, Брэсцкая вобласці. На фестываль у Слуцк прыехалі беларусы замежжа, якія ўдзельнічаюць  у IV Фестывалі беларусаў свету. Таццяна Мікалаеўна адзначыла, што важна захоўваць і прымнажаць культурныя традыцыі, каштоўнасці роднай зямлі, зычыла ўдзельнікам далейшых творчых поспехаў, натхнення, увасаблення новых ідэй.

Да работы прыступіла журы конкурсу «Беларуская лялька», якое ладзяць у фармаце свята. Узначальвае журы Яўген Сахута, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.



















К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения