Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Жители Слутчины обращаются с проблемными вопросами: что сделано

08.11.2019
Падчас сустрэчы старшыні райвыканкама Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага з жыхарамі Знаменскага сельсавета жыхары дома №1 па вуліцы Калгаснай у Селішчах гаварылі аб вялікай шчыліне ў сцяне («СК» за 22 жніўня, №34). 

Дом на балансе Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Работнікі ПМК-225 адрамантавалі тарцавую сцяну дома (на здымку), уладкавалі адмосткі. Таксама ў пад’ездзе заштукатураны ўчасткі ў месцах замены свяцільняў. У вёсцы на вуліцы Калгаснай палажылі асфальт. 




Будынак да рамонту


Па зваротах жыхароў аг. Ісерна па вуліцы Першамайскай праведзены бягучы рамонт  дарогі (прафіліравана пясчана-гравійнае пакрыццё). 


Жыхар горада скардзіўся, што ў дамах №№2, 6, 8 па вуліцы Канановіча  часта з крана цячэ гарачая вада карычневага колеру. Службай ЖЭУ-1 прамыты ўнутрыдамавыя сеткі гарачага водазабеспячэння дамоў.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения