Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

На набярэжнай Случы будзе зона адпачынку

15.10.2020
Па ініцыятыве дэпутацкага корпусу на набярэжнай Случы ў свой час была закладзена алея, ідэя далейшага добраўпарадкавання тэрыторыі рэалізуецца на практыцы.

На набярэжнай Случы ў раёне вуліцы Чырвонаармейскай у Слуцку работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўладкоўваюць тратуарную дарожку, у хуткім часе там установяць тры лавачкі. А яшчэ там з’явіўся манумент-валун (ён пакуль канчаткова не аформлены), які стане гарманічным складальнікам новай зоны адпачынку ў горадзе.







Гісторыя яе стварэння бярэ пачатак у 2018 годзе, калі на гэтым месцы дэпутаты Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь заклалі новую алею – у азнаменаванне 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і  ў гонар Года малой радзімы. Ідэю Слуцкага раённага Савета дэпутатаў  аб далейшым уладкаванні гэтай тэрыторыі падтрымалі ў Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, адкрытым акцыянерным таварыстве «Слуцкі сыраробны камбінат», іншых прадпрыемствах горада. Атрымаўся, можна сказаць, сумесны праект, асаблівы ўклад у яго ўнесены сыраробным камбінатам, за якім замацавана гэта тэрыторыя. Прадпрыемства аказала спонсарскую дапамогу для правядзення добраўпарадчых работ (генеральны дырэктар Дзяніс Пятровіч Васько,  намеснік гендырэктара па вытворчасці, дэпутат Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Максім Анатольевіч Маліноўскі).

Добрая справа, добрая навіна!

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения