Дырэктар ААТ “Слуцкі воцатны завод” дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Валянцінавіч Рыбак расказаў, што завадчане штогод удзельнічаюць у работах па азеляненні тэрыторыі прадпрыемства, прылягаючых пустуючых месцаў у вёсцы Покрашава. Гэты год не выключэнне – 16 красавіка завадчане пасадзілі больш за 1000 саджанцаў бярозы, сасны, елкі на пляцоўках каля завода, у зоне адпачынку. Вось такі ўклад у скарбонку рэспубліканскага суботніка. Дрэўцы выкапалі каля ўстановак ліній электраперадачы на прыдарожных, лясных палосах, на гэтых тэрыторыях насаджэнні падлягаюць выдаленні. Завадчане праявілі сапраўды гаспадарскі падыход.