Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Чаму смецце на кантэйнернай пляцоўцы?

01.04.2021
У мікрараёне вуліцы Барысаўца ў Слуцку, непадалёку ад дома №30, можна было назіраць вось такую непрывабную карціну. Смецце ад кантэйнераў разляцелася і па дваровай тэрыторыі каля дома. Фотаздымкі нехта са случчан размясціў у сацыяльных сетках. Па каментарый «Слуцкі край» звярнуўся да начальніка ЖЭУ №5 Іны Анатольеўны Лісок.

– Дом №30 на вуліцы Барысаўца – новы, нядаўна заселены жыльцамі. Пакуль  ідзе афармленне неабходнай тэхнічнай дакументацыі, мы не можам замацаваць за ўчасткам работнікаў для ўборкі дваровай тэрыторыі. Пра гэта  былі праінфармаваны навасёлы, мы прасілі іх аднесціся да сітуацыі з разуменнем, – расказала Іна Анатольеўна. – Вытворчасцю па добраўпарадкаванні Слуцкай ЖКГ тройчы на тыдзень забяспечаны вываз смецця з кантэйнераў каля гэтага  дома, а таксама ўборка кантэйнернай пляцоўкі. Пасля канчатковай прыёмкі знешніх камунальных сетак з жыльцамі будзе заключаны дагавор на ўборку тэрыторыі пад новабудоўляй. Рэгулярна прыбіраць тэрыторыю будзе работнік па комплекснай уборцы.

Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да навасёлаў з просьбай максімальна падтрымліваць чысціню, быць акуратнымі падчас складзіравання смецця ў кантэйнеры, і галоўная просьба: не трэба выносіць у іх будаўнічае або буйнагабарытнае смецце. Для яго вывазу можна заказаць тэхніку ў ЖЭУ.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения