Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Аб гатоўнасці слуцкіх камунальшчыкаў да зімовага перыяду

18.12.2017
Пакуль пануе зусім не снежаньскае надвор’е. Але зіма толькі ў пачатку, канечне, яшчэ парадуе і прыгожым сняжком, і марозам. З пытаннем аб гатоўнасці слуцкіх камунальшчыкаў да зімовага перыяду я звярнулася ў КУП «Слуцкая жыллёва-камунальная гаспадарка». Як паведаміў намеснік начальніка вытворчасці па добраўпарадкаванні Слуцкай ЖКГ Віктар Валянцінавіч Бандарэвіч,  да ўборкі снегу, пасыпкі дарог пясчана-салянай сумессю падрыхтавана  18 адзінак спецтэхнікі, у тым ліку грэйдары, чатыры пескараскідвальнікі.

На выпадак галалёду дастаткова нарыхтавана пясчана-салянай сумесі. Віктар Валянцінавіч патлумачыў, што ўборка ад снегу  замацаваных за ЖКГ дарог і тратуараў у Слуцку праводзіцца ў пэўнай паслядоўнасці, найперш – цэнтральныя вуліцы, затым – астатнія. Як паказалі першыя снегапады, праблем з уборкай не ўзнікае. Інвентаром і тэхнікай забяспечаны ЖЭУ, якія займаюцца ўборкай дваравых і іншых тэрыторый.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения