02.02.2018
Гімназіі №1 горада Слуцка – 400 гадоў
400 гадоў! Узрост мудрасці, трываласці, узрост, правераны часам, жыццём. Слуцкая гімназія №1 стала роднай для многіх-многіх людзей, прадстаўнікоў шэрагу пакаленняў, якія тут вучыліся і працавалі. З яе сцен выйшлі знакамітыя матэматыкі, фізікі, медыкі, пісьменнікі, пакаральнікі космасу, прадстаўнікі многіх іншых прафесій, але галоўнае – высакародныя людзі з жаданнем ствараць дабро, дарыць яго свету, дарыць яго іншым.