8 апреля 2011 года
Алея зорак
Пра такіх людзей, як Аліна Гурбо, кажуць: «Выдатніца, спартсменка, актывістка і проста прыгажуня». Калі пачуеце такую характарыстыку маладой случчанкі, можаце не сумнявацца: ні ў адным слове суразмоўца не перабольшыў. Можна толькі дадаць, што Аліна – дзяўчына рамантычная, неверагодна мудрая для свайго юнага ўзросту і вельмі сарамлівая.
Диалоги с родителями
Проблема приобщения ребёнка к труду в семье привлекает внимание педагогов и учёных. Воспитание трудолюбия в детях стало настолько актуальной проблемой, что ей следует уделить особое внимание.
Госць «Святліцы» Аляксандр Аляксандравіч Шувалаў – вядомы баяніст, старшы выкладчык кафедры баяна-акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў выканальніцкага майстэрства, у тым ліку ў Клінгенталі (2002 год) і «AссoНoliday» (Кіеў, 2006 год), выступаў з сольнымі канцэртамі сумесна з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі. Таленавіты случчанін закончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класу баяна прафесара Мірона Іванавіча Булы, магістратуру БДАМ.
Вітражным роспісам, дэкаратыўным роспісам па шклу Алена Латушка (на здымку) захапілася два гады таму і лічыць, што авалодаць тэхнікай дапаможа жаданне стаць аўтарам арыгінальных твораў. Да таго ж гэта вельмі цікавы працэс, які прынясе задавальненне дзецям і дарослым, зробіць вольны час насычаным і карысным.
Ульяна Ивановна Кошелева (на снимке) садоводством занимается 50 лет. Небольшой участок земли у её дома в Слуцке можно сравнивать и с ботаническим садом, и с экспериментальной научной площадкой. Каких только культур там нет! И все размещены рационально, получают должный уход. Советы Ульяны Ивановны, надеемся, помогут и вам быть грамотным хозяином.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны амаль увесь Слуцк ляжаў у pyiнax і ўяўляў сабой жудасную карціну: горад быў разбураны на 80%. Але самай вялікай яго стратай былі людзі. У даваенным Слуцку жылі 21 947 чалавек, а пасля заканчэння Вялікай Айчыннай насельніцтва складала 6 829 чалавек. Жылых дамоў у 1944 годзе налічвалася 786, з ix 18 – каменных. Таму пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першачарговай задачай стала аднаўленне прадпрыемстваў, арцеляў, жыллёвага фонду. У 1944 годзе сталі працаваць электрастанцыя, мукамольны завод, мясакамбінат i некаторыя іншыя прадпрыемствы. Будавалі i новае жыллё для случчан.
Яны прылятаюць, як і многа-многа гадоў таму, зіхацяць чырвонымі грудкамі на заснежаных галінках рабіны – снегіры аблюбавалі дрэўца ў вёсцы Малінаўка каля хаты былога партызана-падрыўніка Іосіфа Сафронавіча Глебкі. Глядзіць ён на вёрткіх птушак, а перад вачыма – падзеі далёкага 1943 года…