Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам. Сваім майстэрствам і талентамі вы ствараеце непаўторную атмасферу і дорыце асалоду далучэння да лепшых творчых здабыткаў. Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай працы ўзбагачаецца і прымнажаецца духоўная спадчына Радзімы, а Слуцк годна прадстаўлены ў якасці культурнай сталіцы Беларусі 2023 года.
Няхай вам спадарожнічаюць прызнанне і ўдача, творчасць знаходзіць гарачы водгук у сэрцах людзей, а побач заўсёды будуць тыя, хто натхняе на новыя здзяйсненні.
Жадаю ўсім здароўя, аптымізму, шчасця, дабрабыту, мірнай стваральнай працы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
З павагай
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянціна РАЖАНЕЦ.