Віртуальнае падарожжа па роднай Беларусі
15.09.2023
У рамках акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!", прысвечанай Дню народнага адзінства, выхаванцы дашкольнага цэнтра "Залаты ключык" "адправіліся" у віртуальнае падарожжа па роднай Беларусі на цягніку Беларускай чыгункі
Дзеткі пабывалі ў Белавежскай пушчы, Брэсцкай крэпасці, беларускай вёсцы і вярнуліся ў родны Слуцк, дзе ўспомнілі аб знакамітых слуцкіх паясах: чыталі вершы, танчылі і гулялі ў вясёлыя забаўлянкі.
Усё падарожжа спрыяла фарміраванню ў дзяцей любові да Радзімы, пачуцця патрыятызму і гонару за месца, у якім яны нарадзіліся, у якім жывуць; выхаванню патрыятычных пачуццяў і грамадзянскасці.
К списку записей раздела