![]() |


– Нарадзілася я ў вёсцы Жыціна Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Жыла ў брата ў вёсцы Радзічава, закончыла 10 класаў Бокшыцкай сярэдняй школы, выйшла замуж. Так атрымалася, што трапіла ў Гацук, аб чым не шкадую. Закончыла адзін курс тэхналагічнага інстытута, працавала на заводзе ў Радзічаве, потым паступіла ў педагагічны інстытут, пасля заканчэння якога 31 год працавала ў школе. Люблю свой прадмет – беларускую мову і літаратуру, люблю дзяцей. Два гады вяла заняткі ў гуртках у Доме фальклору. Настаўніца ў душы я і цяпер. Часта думала аб тым, што ў маёй натуры ёсць нешта такое, каб аддаваць, быць карыснай людзям. Хочацца, каб святла пабольшала ў душах, сэрцах людзей, гэта святло і імкнуся несці праз свае вершы. Вершамі хачу сказаць, каб людзі задумаліся аб тым, у якім свеце мы жывём, каб людзі ўбачылі неба, каб людзі зразумелі самі сябе, як яны жывуць, адносяцца адзін да аднаго, каб дабрыня, чысціня адносін панавалі сярод нас. Чысціня і дабрыня – мае любімыя словы.
АД РЭДАКЦЫІ. Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе ўрывак з дакументальнага рамана Валера Санько «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе». У ім аўтар праўдзіва, з дакументальнай бескампраміснасцю раскрывае прычыны выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Удала яднаецца лёс канкрэтных сем’яў (Нямковічы, сёстры Антаніна Макарэня і Тамара Пакрова), трох навукоўцаў (Лягаса, Бадановіч, Канопліч), ліквідатара Рамана Кавалёва, вешчуна Аляксея Бялько з красавіцкімі падзеямі 1986 года і пасляаварыйнымі. Дынамізм падзей пададзены лаканічна, як гэта ўмее Валер Санько, пацвярджаецца шматлікімі дакументальнымі матэрыяламі. Не выключана, што камунікаму з чытачоў раман раскрые вочы на многае з таго, што звязана з чарнобыльскай катастрофай.
Колькі слоў пра аўтара. Валер Аляксеевіч Санько (нарадзіўся ў 1939 годзе ў слуцкай вёсцы Вялікая Сліва ў сям’і настаўніка і медсястры) – пісьменнік, журналіст, краязнавец, кнігавыдавец, доктар народнай медыцыны. Мае багаты вопыт работы ў сродках масавай інфармацыі, у выдавецкіх структурах, у 1992 – 2006 гадах працаваў дырэктарам заснаванага Беларускім дзіцячым фондам Беларускага выдавецкага Таварыства «Хата».
Валер Санько – аўтар кніг прозы «Жыватворныя крыніцы», «Знаёмства», «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве», «Не плач, маці», «Дахаты пойдуць усе», «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах», у суаўтарстве – «З вудай і стрэльбай», «Беларускія спартсмены ў баях за Радзіму», а таксама дзвюх кніг пра лячэнне травамі і дзвюх – аб прыкметах і афарызмах. Значны час пісьменнік працуе над дакументальным раманам «Згарэў у Слуцку суд народны» і, паводле яго інтэрв’ю «Слуцкаму краю» (за 19 кастрычніка 2007 года), даўно павінен яго закончыць. Спадзяюся, што случчане з цікавасцю ўспрымуць гэты твор нашага земляка.
Сюжэты сваіх твораў Валер Санько бярэ з жыцця, ды нярэдка так праніжа іх містыкай, што не толькі здзіўляешся, але ж і з большай цікавасцю і нецярпеннем чытаеш: а чым жа ўсё закончыцца? І яшчэ адна асаблівасць прозы Валера Санько – шырокае ўжыванне дыялектызмаў, слоў або выразаў вузкага мясцовага значэння, найперш – слуцкай гаворкі.
Пётр ПЕТРОВИЧ
Родному городу
К 900-летию
София Слуцкая молилась,
Восхваляя Слуцкий край.
День и ночь она трудилась,
Превращая город в рай.
Тебя воспевали в эпохах,
Ты центром культуры всей был.
Теперь же, воздвигнутый Богом,
Ты нами, случчанами, чтим.
Наш родной, красивый, гордый
И великий, и любим.
Сообща тебя возвысим
И на веки сохраним.
Куток бацькоўскі... Родная зямля
У пошуме вячыстых стромкіх соснаў!
Я да цябе прыехала здаля,
Каб прытуліцца па-дзіцячы проста.
Блакітам поўняць сэрца васількі –
Так тата на мяне глядзеў ласкава.
Нібыта дотык роднае рукі,
Пяшчоцяць валасы густыя травы.
Спявае гімн спатканню салавей –
Начной парою мой адзіны дружа.
Бацькоўскі кут – святло мaix надзей,
Дзявочых сноў расквечаная ружа.


