Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Авторская колонка

Вёска будзе жыць, квітнець і развівацца

11.01.2024
У размове з прыхаджанамі храма Святога прарока Іаана Прадцечы, які размешчаны ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў зрабіць усё для захавання вёскі, без якой не будзе і дзяржавы.

«Яшчэ ў гэтым сельскім храме хачу сказаць два словы пра вёску. Вы бачыце, што ў гэты няпросты час мы робім нямала для таго, каб захаваць вёску», – сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў дзяржаў, якія разбурылі вёску, няма будучыні. «Страцім вёску – страцім дзяржаву. Яе проста не будзе. Таму я вам абяцаю, што як чалавек, які вырас у вёсцы, ведаючы жыццё сельскага чалавека, складанасці і цяжкасці, я зраблю ўсё, каб захаваць нашу вёску. Каб вёска – яна сёння ёсць карміцелька нашых людзей, фундамент нашай дзяржавы, – была моцнай, магутнай і працвітаючай», – запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Вось гэта моц вёскі залежыць ад людзей, якія там жывуць і працуюць. Калі ім неабыякава, яны зробяць усё магчымае, каб іх родная старонка прыгажэла і квітнела. Людзі будуць жыць у вёсцы, калі там будзе вытворчасць, адпаведна – і работа. Калі на палетках будзе працаваць сучасная тэхніка, зямля-карміцелька аддзячыць добрым ураджаем. У сельгасарганізацыі будуць грошы – будзе паляпшацца дабрабыт работнікаў. 

Неабходна ствараць адпаведныя ўмовы, каб людзі жылі і хацелі жыць у сельскай мясцовасці, таму што агульны сусветны трэнд такі, што людзі з’язджаюць, жадаюць жыць у вялікіх гарадах. Гэта значыць цывілізацыя ўносіць свае карэктывы ў развіццё і ў жыццё людзей. Таму трэба, каб у сельскіх населеных пунктах ствараліся вытворчасці, каб развівалася сельская гаспадарка, каб былі працоўныя месцы, каб моладзь магла дастойна праводзіць свой вольны час, каб было медыцынскае абслугоўванне, школы і гэтак далей. Як сказаў Прэзідэнт, мы будзем рабіць усё для таго, каб развіваць нашу эканоміку. У нас ёсць для гэтага ўсё, нягледзячы на складаны час.

Дзяржава многае робіць для гэтага. Умацоўваюцца сельгасарганізацыі. У сельскай мясцовасці працуюць дзіцячыя сады, школы, наладжана медыцынскае абслугоўванне. Дарэчы, за мінулы год многае зроблена ў гэтым кірунку. На асабістым кантролі Прэзідэнта рамонты фельчарска-акушэрскіх пунктаў у рэгіёнах. У нас таксама з дапамогай спонсараў значна змяніліся сельскія ўстановы аховы здароўя.

У вёсках працуюць магазіны, дзе іх няма – прыязджаюць аўталаўкі. Наладжана транспартнае абслугоўванне вяскоўцаў, праўда раз-пораз узнікаюць пытанні. Але ж сацыяльныя стандарты выконваюцца.

За апошнія гады жыццё ў вёсках палепшылася. У многіх прыватных дамах газавае ці электраацяпленне. Арганізаваны вываз смецця. Рамантуюць дарогі. А калі ў сельскіх населеных пунктах яшчэ жывуць ініцыятыўныя людзі, дык наогул там з’яўляюцца зоны адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі, высаджваюць кветнікі ды алеі.

Ёсць нямала прыкладаў, калі людзі прадаюць жыллё ў горадзе і пераязджаюць на пастаяннае месца жыхарства ў вёску. Ёсць у нас фермерскія гаспадаркі. Дарэчы, для развіцця прадпрымальніцтва на сяле дзяржава прадастаўляе шэраг прывілей. І гэта цудоўна.

Вёска ў Беларусі была, ёсць і будзе далей развівацца. 

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения