Новости Слуцка и Слуцкого района

Архітэктурны ансамбль з чырвонай цэглы

04.06.2023
Гісторыя слуцкіх каталіцкіх храмаў пачалася ў ХV стагоддзі – з пабудовы фарнага касцёла. 

У ХV – ХVІ стагоддзях каталіцкае насельніцтва Слуцка не было шматлікім, тэндэнцыя да павелічэння колькасці прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання назіраецца з XVIII стагоддзя.

У 1671–1832 гадах у Слуцку дзейнічаў кляштар бернардынаў, які знаходзіўся ў старым горадзе на беразе Случы побач з замкам. Яго пабудавалі з дрэва ў 1734 годзе. У 1832-м кляштар быў закрыты, пабудову выкарыстоўвалі пад праваслаўную палкавую царкву. Пасля таго, як войскі пакінулі горад, храм дзейнічаў. А калі не стала драўлянага фарнага кляштара, будынак былога бернардынскага касцёла вярнулі католікам. Пры ім размяшчалася парафія слуцкага дэкана.

Пасля рэвалюцыі храм закрылі. У час Вялікай Айчыннай вайны ён атрымаў пашкоджанні, быў разбураны ў пачатку 1950-х гадоў. 

Касцёл Святога Антонія Падуанскага – храм бернардынскага кляштара, пабудаваны ў 2000 годзе. Для будаўніцтва каталіцкага комплексу з касцёлам Святога Антонія, якое распачалося ў 1993 годзе, было выбрана месца на ўсходняй ускраіне Слуцка. Архітэктурны ансамбль узведзены з чырвонай цэглы, гэта «пастаўленыя» ў адну лінію два карпусы з размешчаным паміж імі будынкам касцёла.

Унутраная прастора храма – зальная. З правага боку ад уваходу ўзвышаецца магутная вежа-званіца з праёмамі крыжападобнай формы. Для вонкавага выгляду комплексу характэрны дакладна вызначаны геаметрызм аб’ёмаў, амаль поўная адсутнасць дэкору. 

У верасні 2000 года ў касцёле ўстанавілі арган. 11 кастрычніка таго ж года адбылося асвячэнне касцёла, распачаліся богаслужэнні. Увесь гэты час тут працуюць айцы-францішкане і сёстры Святой Ядзвігі. 

Эльвіра ЖЫДКО, 
вучаніца сярэдняй школы №10 імя С.Ф. Рубанава.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения